Джэбель-Баркал

Джэбель-Баркал (араб. جبل بركل‎‎‎) — археалагічны помнік у аднайменным скальным масіве на поўначы Судана. У 2003 г. унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з месцам знаходжання старажытнага горада Напата. Ахоўваемая плошча — 183 га. У яе склад таксама ўваходзіць археалагічны помнік Нуры.

Гісторыя

Джэбель-Баркал уяўляе сабою скальны масіў з плоскай вяршыняй да 98 м у вышыню. Размешчаны ў даліне Ніла, не далёка ад чацвёртага парога. Каля 1450 г. да н. э. пасля заваявання дзяржавы Керма Джэбель-Баркал і навакольныя тэрыторыі былі абраны старажытнымі егіпцянамі для пабудовы адміністрацыйнага цэнтра Нубіі, горада Напата. Скальны масіў быў прысвечаны богу Амону і атрымаў назву Свяшчэннай скалы. Старажытнаегіпецкае пісьмо адлюстроўвала назву наступным чынам:

Dw
Z1 O39A6N18
N18
N18 niwt

На працягу 2 тысячагоддзяў (да VI ст. н. э.) Джэбель-Баркал з'яўляўся месцам шанавання, пахавання, будаўніцтва храмаў і адлюстравання культурнага развіцця Нубіі. У перыяд 850 - 250 гг. да н. э. тут дамінавалі прыклады кушыцкага мастацтва эпохі Напаты. У перыяд з 250 г. да н. э. да 350 г. н. э. — эпохі Мероэ.

Брытанскія даследчыкі ўпершыню паведамілі аб Джэбель-Баркал у 1820 г. У 1916 - 1920 гг. ён вывучаўся амерыканскім егіптолагам Дж. А. Рэйснерам, які арганізоўваў раскопкі Кермы. У 1973 г. італьянская археалагічная экспедыцыя пачала сістэматычныя раскопкі. З 1986 г. раскопкі набылі міжнародны характар, кантралююцца Нацыянальнай службай старажытнасцяў Судана. У 2003 г. Джэбель-Баркал унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Photographies by:
Bertramz - CC BY 3.0
Statistics: Position (field_position)
1040
Statistics: Rank (field_order)
90869

Дадаць каментар

Esta pregunta es para comprobar si usted es un visitante humano y prevenir envíos de spam automatizado.

Security
674138529Click/tap this sequence: 8159

Google street view

451.852 visits in total, 9.077 Points of interest, 403 Destinations, 249 visits today.